sanitarro ([info]sanitarro) wrote,
@ 2007-06-20 23:18:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Падпісаўся...
Беларусь, здаецца, і ня мае свайго прадстаўніцтва ў ISO. Да таго ж ня вельмі рамантызую ідэі ўсялякіх там масавых падпісаньняў, пэтыцыяў і г.д.

Але гэта, мне здаецца, адзін з тых выпадкаў, калі подпіс як мінімум не зашкодзіць. А наданьне масавасьці, чым лёс не жартуе, можа й дапаможа дасягнуць мэты акцыі.

http://www.noooxml.org/petition

Ідэя -- дадатковы ціск на "сусьветны дзяржстандарт", каб спэцыфікацыі OOXML ад Microsoft не было нададзена статусу прамысловага стандарту.


Даведка: ISO надае тэхнічным спэцыфікацыям статус прамысловых стандартаў. Спэцыфікацыя OOXML зьяўляецца альтэрнатывай спэцыфікацыі Open Document Format, што была стандартызаваная годам раней. ODF распрацоўвалася шырокім колам спэцыялістаў, увасобленая ў шэрагу свабодных праграмных прадуктаў, у тым ліку зьяўляецца базавым фарматам OpenOffice 2.0.
 Спэцыфікацыя ад Microsoft распрацоўвалася закрытай групай. І, паводле шматлікіх меркаваньняў зьяўляецца значна больш заблытанай, і нават прадукты самой M$ не адпавядаюць ёй. Галоўная мэта кампаніі Microsoft у гэтай гульні -- стаць "афіцыйным" заканадаўцам моды ў прамысловых стандартах на дакумэнтацыю.





(Post a new comment)


[info]victorgr
2007-06-20 08:27 pm UTC (link)
http://www.noooxml.org/petition ?

Без www у мяне піша "No DNS record".

(Reply to this) (Thread)


[info]sanitarro
2007-06-20 10:08 pm UTC (link)
Дзякуй, паправіў

(Reply to this) (Parent)


[info]victorgr
2007-06-20 09:21 pm UTC (link)
Ці магу я выкарыстоваваць вашыя словы ў абзацы "даведка"?

http://victorgr.livejournal.com/122944.html

(Reply to this) (Thread)


[info]sanitarro
2007-06-20 09:50 pm UTC (link)
Я ня супраць. :) Але майце на ўвазе, што гэта ня больш за адвольны пераказ тэзысаў, пералічаных на старонцы пэтыцыі (па шчырасьці, наўпрост лянота было рабіць дакладны пераклад)

(Reply to this) (Parent)


[info]antono
2007-06-21 12:19 am UTC (link)
Подписался, пропиарил :)

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…